Найбольш цяжка ад палітычных рэпрэсій пацярпела Глыбокае (Віцебская вобласць), дзе пад крымінальны пераслед папалі 50 чалавек, або ~28,1 чалавека на 10 000 насельніцтва.
Якія гарады найбольш пацярпелі ад рэпрэсій — падрабязны спіс
Пераслед па палітычных матывах у Беларусі не спыняецца шосты год. Наша Ніва прааналізавала, насельніцтва якіх гарадоў пацярпела найбольш.
За аснову «НН» ўзяла звесткі з правааабарончага сайта Dissidentby.com. Інфармацыю на ім можна сартаваць па розных крытэрыях.
Напрыклад, калі выбраць катэгорыю «палітзняволеныя», то сістэма выдасць спіс з больш як 1359 прозвішчаў (на 24 кастрычніка 2025 года) людзей, якія цяпер знаходзяцца ў зняволенні.
А катэгорыя «Усе пераследаваныя» аб’ядноўвае як цяперашніх, так і былых палітвязняў. У гэты спіс трапілі таксама людзі, якіх судзілі ці арыштоўвалі па крыміналках, але якія не былі прызнаныя палітвязнямі; у большасці сваёй яны адбываюць «хатнюю хімію».
Усяго ў агульным спісе 8428 чалавек. З іх з гарадоў — 7284 чалавекі, астатнія — з вёсак. «НН» для простасці аналізавала толькі вязняў з гарадоў.
У гэтым спісе не ўлічваюцца людзі, якія пацярпелі ад адміністратыўнага пераследу, былі звольненыя з працы ці вымушаныя пакінуць радзіму — такіх нашмат больш, некалькі соцень тысяч, пакуль няма магчымасці ідэнтыфікаваць іх усіх.
У Мінску па крымінальных артыкулах праходзілі 3491 чалавек, у гарадах Брэсцкай вобласці — 1143, Гомельскай — 758, Гродзенскай — 598, Мінскай (без уліку сталіцы) — 461, Магілёўскай — 430, Віцебскай — 403.
Таксама ў першай шасцёрцы па маштабе рэпрэсій знаходзяцца горад металургаў Жлобін, дзе схапілі 180 чалавек (~23,6), некалі заможнае Круглае, у якім 16 палітзняволеных (~22,8), Дзяржынск, дзе 66 герояў (~22,3), Мінск, дзе крымінальны пераслед зачапіў каля 3500 чалавек (~17,5) і Брэст, дзе 539 палітвязняў (~15,6).
Пра маштаб рэпрэсій у канкрэтным горадзе шмат гаворыць колькасць людзей, якія падвергліся пераследу, у адносінах да 10 тысяч насельніцтва канкрэтнага горада.
Напрыклад, у Драгічыне 10 чалавек падвергліся пераследу, а насельніцтва горада на 1 студзеня 2025 года складае 14 743 чалавекі.
Адпаведна разлікам, выданне дзеліць колькасць пераследаваных (10) на колькасць насельніцтва (14 743) і памнажаем на 10 000. У выніку атрымліваецца каэфіцыент ~6,8.
Падлікі дазволілі вызначыць вобласць, дзе рэпрэсіі закранулі найбольшую долю гарадскога насельніцтва. Гэта Брэсцкая вобласць. Тут на кожныя 10 000 гарадскіх жыхароў прыпадае ~12,1 чалавека, які трапіў пад пераслед.
Паказчык Мінска, які мае статус асобнай адміністрацыйнай адзінкі, яшчэ вышэйшы — ~17,5.
Горад Мінск
Усяго крымінальна пераследаваных: 3491 чалавек, што складае ~17,5 на 10 000 насельніцтва горада.
Брэсцкая вобласць
Брэст — 539 чалавек, што складае ~15,6 на 10 000 насельніцтва горада
Баранавічы — 236 (~13,8)
Белаазёрск — 10 (~9,2)
Бяроза — 43 (~15,2)
Ганцавічы — 13 (~9,8)
Давыд-Гарадок — 1 (~1,8)
Драгічын — 10 (~6,8)
Жабінка — 19 (~13,1)
Іванава — 8 (~5,0)
Івацэвічы — 16 (~7,2)
Камянец — 7 (~8,6)
Кобрын — 53 (~10,1)
Косава — 1 (~5,4)
Лунінец — 16 (~6,8)
Ляхавічы — 10 (~9,5)
Маларыта — 6 (~4,8)
Мікашэвічы — 10 (~8,3)
Пінск — 114 (~9,2)
Пружаны — 23 (~12,2)
Столін — 8 (~5,7)
Агулам па Брэсцкай вобласці крымінальна пераследаваных 1143 чалавек, ці ~12,1 на 10 000 чалавек гарадскога насельніцтва вобласці.
Віцебская вобласць
Віцебск — 161, што складае ~4,5 на 10 000 насельніцтва горада
Браслаў — 4 (~4,3)
Верхнядзвінск — 4 (~5,9)
Глыбокае — 50 (~28,1)
Гарадок — 2 (~1,8)
Докшыцы — 5 (~7,6)
Дуброўна — 5 (~7,2)
Лепель — 5 (~3,0)
Міёры — 3 (~3,9)
Навалукомль — 6 (~5,2)
Наваполацк — 53 (~5,6)
Орша — 57 (~5,6)
Полацк — 29 (~3,7)
Паставы — 13 (~7,0)
Сянно — 2 (~2,9)
Талачын — 1 (~1,0)
Чашнікі — 3 (~4,0)
Агулам па Віцебскай вобласці крымінальна пераследаваных 403, ці ~4,7 на 10 000 чалавек гарадскога насельніцтва вобласці.
Гомельская вобласць
Гомель — 323, што складае ~6,4 на 10 000 насельніцтва горада
Буда-Кашалёва — 7 (~8,2)
Васілевічы — 3 (~9,5)
Ветка — 1 (~1,2)
Добруш — 26 (~14,5)
Ельск — 5 (~5,8)
Жыткавічы — 7 (~4,4)
Жлобін — 180 (~23,6)
Калінкавічы — 15 (~4,1)
Мазыр — 63 (~6,0)
Нароўля — 5 (~6,0)
Петрыкаў — 9 (~8,8)
Рэчыца — 44 (~6,8)
Рагачоў — 27 (~8,6)
Светлагорск — 31 (~5,0)
Тураў — 1 (~3,6)
Хойнікі — 5 (~3,8)
Чачэрск — 6 (~6,7)
Агулам па Гомельскай вобласці крымінальна пераследаваных 758 чалавек, ці ~7,3 на 10 000 чалавек гарадскога насельніцтва вобласці.
Гродзенская вобласць
Гродна — 352, што складае ~9,7 на 10 000 насельніцтва горада
Бярозаўка — 1 (~1,1)
Ваўкавыск — 53 (~12,9)
Дзятлава — 6 (~7,9)
Іўе — 7 (~10,1)
Ліда — 65 (~6,3)
Масты — 8 (~5,6)
Навагрудак — 17 (~6,2)
Астравец — 5 (~3,3)
Ашмяны — 12 (~7,1)
Свіслач — 4 (~6,8)
Скідзель — 5 (~5,2)
Слонім — 29 (~6,0)
Смаргонь — 27 (~7,7)
Шчучын — 7 (~4,6)
Агулам па Гродзенскай вобласці крымінальна пераследаваных 598 чалавек, ці ~7,8 на 10 000 чалавек гарадскога насельніцтва вобласці.
Магілёўская вобласць
Магілёў — 187, што складае ~5,3 на 10 000 насельніцтва горада
Бялынічы — 5 (~5,2)
Бабруйск — 118 (~5,7)
Быхаў — 9 (~5,5)
Горкі — 13 (~4,5)
Кіраўск — 7 (~9,0)
Клімавічы — 6 (~4,0)
Клічаў — 7 (~9,7)
Касцюковічы — 4 (~2,7)
Крычаў — 7 (~3,0)
Круглае — 16 (~22,8)
Мсціслаў — 4 (~4,0)
Асіповічы — 31 (~10,8)
Слаўгарад — 5 (~6,5)
Чавусы — 2 (~2,1)
Чэрыкаў — 5 (~6,5)
Шклоў — 4 (~2,7)
Агулам па Магілёўскай вобласці крымінальна пераследаваных 430 чалавек, ці ~5,4 на 10 000 чалавек.
Мінская вобласць
Беразіно — 4 (~3,6)
Барысаў — 56 (~4,2)
Вілейка — 21 (~8,0)
Валожын — 9 (~9,1)
Дзяржынск — 66 (~22,3)
Жодзіна — 38 (~6,0)
Заслаўе — 9 (~5,2)
Клецк — 2 (~1,8)
Капыль — 5 (~5,1)
Крупкі — 5 (~6,0)
Лагойск — 7 (~4,5)
Любань — 5 (~4,4)
Мар’іна Горка — 6 (~3,0)
Маладзечна — 57 (~6,5)
Мядзел — 6 (~8,7)
Нясвіж — 11 (~6,9)
Слуцк — 18 (~3,0)
Смалявічы — 23 (~9,7)
Салігорск — 59 (~6,1)
Старыя Дарогі — 8 (~7,4)
Стоўбцы — 8 (~4,5)
Узда — 4 (~3,8)
Фаніпаль — 22 (~11,8)
Чэрвень — 12 (~11,3)
Агулам у гарадах Мінскай вобласці крымінальна пераследаваных 461 чалавек, ці ~5,8 на 10 000 чалавек гарадскога насельніцтва вобласці.
Читайте еще
Избранное