Партнеры

Як падтрымліваць іншых з клопатам пра сябе? Курс, які можа прайсці кожны

Што там?

Бясплатны анлайн-курс «Раўнавага ў дапамозе: як падтрымліваць іншых з клопатам пра сябе» створаны псіхолагамі і камандай ініцыятывы Volnyja, каб людзі, якія дапамагаюць іншым, лепш разумелі сябе і навакольных.  

Паведамляецца, што адукацыйная праграма аб’ядноўвае веды з псіхалогіі, траўматэрапіі і камунікацыі, а таксама наш шматгадовы вопыт працы з людзьмі, якія перажылі цяжкі досвед.

Удзельнікі навучацца:

  • захоўваць унутраную раўнавагу і прадухіляць выгаранне,
  • распазнаваць трывожныя сігналы ў камунікацыі,
  • аказваць дапамогу без пачуцця віны і «сіндрому ратавальніка»,
  • падтрымліваць іншых, не губляючы сябе.

У праграме — 11 відэаўрокаў, тэсты, практыкаванні і дадатковыя матэрыялы, якія можна спампаваць і выкарыстоўваць пры неабходнасці. Па выніках удзельнікі атрымаюць сертыфікат, а доступ адкрыты да канца 2025 года.

Рэгістрацыя тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(16)