Скандалы

Міліцыя затрымала двух актывістаў, што пратэставалі супраць рэстарана каля Курапатаў

«Курапацкая вахта» працягваецца пяты дзень.

Фота Уладзі Грыдзіна, Радыё Свабода

Напачатку акцыі на дзьве гадзіны затрымалі Дзяніса Урбановіча, паведамляе Радыё Свабода. Здарылася гэта пасля таго, як млады чалавек напісаў на агароджы рэстарана «Кабак НКВД закрыт». У Бараўлянскім пастарунку на яго склалі два пратаколы. Пасля гэтага актывіст зноў далучыўся да пікетавання рэстарацыі.

Батура пра рэстаран ля Курапат: «А што бачыць? Увесь свет такі. Жыццё ж працягваецца»

А 18 гадзіне каля свайго дому была затрыманая актывістка Вольга Мікалайчык, якую міліцыянты адвезлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі.

Актывісту Леаніду Кулакову стала вядома, што яе затрымалі паводле пратаколу аб парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Каля 20-й гадзіны Вольгу Мікалайчык выпусцілі з пастарунку, склаўшы два пратаколы.

Як журналiст вячэраў у рэстаране каля Курапатаў

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)