Фотафакт. Рагачоўскі завод змясціў цытату Караткевіча на бутэльцы малака
На гэта звярнуў увагу карыстальнік Threads.
«Набыў сёння, здавалася б, звычайную бутэльку малака і нечакана для сябе заўважыў на ёй цытату з твору майстра беларускага гістарычнага рамана Уладзіміра Караткевіча», — напісаў ён і падзякаваў вытворцу — Рагачоўскаму малочна-кансерваваму камбінату.
«Нейкі кагнітыўны дысананс... З аднаго боку «РогачёвЪ», а з другога — цытата Караткевіча», — напісалі ў каментарах да допісу.
Читайте еще
Избранное